Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Советы выпускникам по подготовке к экзаменам

Дата: 13 мая 2021 в 16:28

Парады вучням па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў

Любы экзамен, няхай гэта будзе выпускны або ўступны, уяўляе сабой стрэсавую сітуацыю для таго, хто яго здае. Падрыхтоўка да яго суправаджаецца высокімі эмацыянальнымі, інтэлектуальнымі і фізічнымі нагрузкамі.

   Час падрыхтоўкі да экзаменаў трэба разумна размеркаваць. Не варта займацца шмат гадзін без перапынкаў. Лепш вучыць блокамі: засвоіў тэму, замацаваў яе і адпачыў. Потым коратка паўтарыў, што завучыў, і – за новую тэму.

   Адзначце тэмы, якія вы ўжо прапрацавалі і ў якіх адчуваеце сябе ўпэўнена.

Сканцэнтруйце ўвагу на пытаннях, да якіх вы слаба падрыхтаваныя.

   Выкарыстоўвайце час, адведзены на падрыхтоўку, як мага больш эфектыўна. Новы і складаны матэрыял вучыце ў той час сутак, калі добра «думаецца», г.зн. адзначаецца высокая разумовая працаздольнасць. Звычайна гэта ранішнія гадзіны пасля добрага адпачынку.

   Да матэрыялу, які цяжка запамінаецца, неабходна вяртацца некалькі разоў. Праглядаць яго на працягу некалькіх хвілін увечары, а затым яшчэ раз раніцай.

   Каб лепш запомніць матэрыял, неабходна максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці: успрымаць тэкст і на слых, і візуальна чытаць з ліста.

   Трэніруйцеся адказваць на пытанні. Па меры таго, як вы вывучылі кожную тэму, спрабуйце адказваць на пытанні. Адказваючы на іх, вы набываеце ўпэўненасць у сабе і зможаце адказаць на нечаканыя пытанні на экзамене.

   Пераказ тэксту сваімі словамі прыводзіць да лепшага запамінання, паколькі гэта актыўная, арганізаваная разумовая праца.

   Вельмі карысна складаць схемы і алгарытмы канкрэтных тэм і трымаць іх у памяці, а не «зазубрываць» усю тэму цалкам “ад” і “да”.

   Да экзамену лепш рыхтавацца з бацькамі, сябрам або сяброўкай: паўтараць, задаваць пытанні і адказваць на іх, «прамаўляць» увесь матэрыял.

   За некалькі дзён да экзамену “прагані” ў думках магчымыя сітуацыі на іспытах, уяві сабе ва ўсіх дэталях абставіны будучага экзамену.

ПАРАДЫ МЕДЫЦЫНСКАГА РАБОТНІКА ВЫПУСКНІКАМ


Рэакцыі арганізма на стрэс. Пасіўнасць – узнікае стан бездапаможнасці, безнадзейнасці, дэпрэсіі. Актыўная абарона – чалавек змяняе сферу дзейнасці (спорт, музыка, хобі).

Спосабы здымання стрэсу.

Прагулка на вуліцы.

Кантрасны душ.

Занятак любімай справай.

Мыццё посуду.

Спартыўныя заняткі.

Рэлаксацыя.

Як падрыхтавацца псіхалагічна. Пачынай рыхтавацца да экзаменаў загадзя, па частках, захоўваючы спакой. Калі вельмі цяжка сабрацца з сіламі  і з думкамі, паспрабуй запомніць спачатку самае лёгкае,  а потым пераходзь да вывучэння цяжкага матэрыялу. Штодня выконвай практыкаванні, якія спрыяюць здыманню ўнутранай напругі, стомленасці.

Рэжым дня. Падзялі дзень на тры часткі:

– рыхтуйся да экзаменаў 8 гадзін у дзень;

– займайся спортам, гуляй на свежым паветры;

– спі не меней 8 гадзін.

Метады рэлаксацыі.

Адвольнае самаўнушэнне.

Аўтатрэнінг.

Прагрэсіўная мускульная рэлаксацыя.

Харчаванне. Харчаванне павінна быць 3-4 разавым, каларыйным і багатым  вітамінамі. Ужывай у ежу грэцкія арэхі, малочныя прадукты, рыбу, мяса, гародніну, садавіну, шакалад. Перад экзаменам не варта наядацца.

Месца для заняткаў. Арганізуй правільна сваю працоўную прастору. Пастаў на стол прадметы ці малюначак у жоўтай ці фіялетавай танальнасці, паколькі гэтыя колеры павялічваюць інтэлектуальную актыўнасць.

Стратэгіі пабудовы адказу на экзамене.

Пачынайце адказ з добра вядомага пытання.

Пэўныя лічбы і даты лепш уплываюць на экзаменатара.

Гаворка павінна быць выразнай.

У канцы адказу пажадана рабіць выснову.

Фінальныя фразы павінны быць найболей яркімі.

Ніколі не забывай пра неабходнасць пачуцця меры. Нічога лішняга!

Псіхолагі жартуюць. Калі свеціць ветлівае вясновае сонейка, думкі становяцца лягчэйшымі і вясёлымі. І хоць наперадзе чакаюць экзамены, трэба ўмець расслабляцца і жартаваць.Гумар – гэта наймоцная зброя супраць стрэсу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.