Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Парады вучням

Дата: 17 мая 2016 в 11:36

ПАРАДЫ ВУЧНЯМ

  1. Пачынай рыхтавацца да экзаменаў з самых цяжкіх пытанняў.
  2. Не пакідай падрыхтоўку на апошнія дні.
  3. За паўгадзіны да канца экзамена падумай, да чаго яшчэ патрэбна прыкласці сілы ў астатні час.
  4. Не забывай пра час. Любы экзамен мае пэўную працягласць.
  5. Нельга разлічваць, што тое ці іншае пытанне вам не пападзе. Рыхтуйся добрасумленна.
  6. Настаўнік можа вам дапамагчы падрыхтавацца да экзамена. Але спадзявацца толькі на яго нельга. Патрэбна самастойна рыхтавацца: крапатлівая паўсядзённая праца- фундамент поспехаў!

 

А ЗАРАЗ ЗА ПАДРУЧНІКІ !

ПАРАДЫ БАЦЬКАМ

  1. Ствары ў сваім доме ўтульную цёплую атмасферу.
  2. Састаў расклад рабочага часу твайго дзіцяці на перыяд экзаменаў.
  3. Прадугледзь у раскладзе 15-20 мінутные перапынкі пасля гадзіны работы.
  4. Вытрымлівайце рэжым харчавання ў гэты адказны час. Не забывайце, што дзецям патрэбна вітамінная ежа.
  5. У размове са сваімі дзецьмі выключыце нервознасць. Не павышайце голас.
  6. Калі сын або дачка звяртаюцца да вас з якой-небудзь просьбай, ніколі не адказвайце!
  7. Памятайце, што ў перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў нельга ўвесь час сядзець дома. Неабходны штодзённыя прагулкі на свежым паветры.
  8. Не дазваляйце свайму дзіцяці марна траціць час.
  9. У дзень здачы экзамена вучнямі не забудзьце6
    • своечасова разбудзіць;
    • падрыхтаваць адзенне;
    • пакласці неабходныя школьныя прылады;
    • пажадаць дзецям выдатных поспехаў.

ПАРАДЫ ПСІХОЛАГА

  1. Рэжым дня:

-рыхтуйся да экзаменаў 6 гадзін у дзень;

- займайся спортам, гуляй на свежым паветры;

- спі не меней 8 гадзін у суткі, а калі ёсць жаданне і неабходнасць, зрабі сабе ціхую гадзіну пасля абеда.

2. Якое адзенне лепш надзець на экзамен?

Адзенне павінна быць спакойных тонаў. пастарайся пазбегнуць яркіх колеравых спалучэнняў у адзенні. Заўсёды памятай рпа пачуццё меры. Нічога лішняга! А вось пасля экзамена – усё,  што захочаш.

  1. Як паводзіць сябе да экзамена і ў момант правядзення экзамена:
    • перад экзаменам абавязкова добра выспісь;
    • і вось хутка экзамен, супакойся, ідзі адказваць у першых радах;
    • смела заходзь у клас з упэўненасцю, што ўсё атрымаецца;
    • сядзь зручней, выпрамі спіну, падумай аб тым, што ты за ўсіх разумнейшы і хітрэйшы, і ў цябе ўсё атрымаецца;
    • выканай дыхальныя практыкаванні для зняцця напругі:

а) сядзь зручней;

б) глыбокі ўдох праз нос – 4-6 секунд;

в) затрымка дыхання – 2-3 секунды;

- слухай уважліва, каб далей не задаваць лішніх пытанняў аб афармленні работы;

- пачні з пытанняў, у адказах якіх ты не поўнасцю ўпэўнены;

- давярай таксама сваёй інтуіцыі;

- размяркоўвай час так, каб крышку часу засталося для праверкі сваёй работы.

4. Калі экзаменатар – чалавек энергічны , то твой ціхі, вялы адказ з вялікай колькасцю перапынкаў можа яго пакрыўдзіць.

Калі экзаменатар – чалавек спакойны, ты рызыкуеш вызваць у яго недавольства вельмі ажыўлёнай мімікай, громкім голасам. Ніколі не забывай аб неабходнасці вытрымкі пачуцця меры. Нічога лішняга!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.