Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень у дашкольнай установе "Да вытокаў спадчыны"

Дата: 21 февраля 2020 в 11:37
117 просмотров

З 17 лютага па 21 лютага 2020 г у дашкольнай установе праведзены тыдзень "Да вытокаў спадчыны". У рамках тыдня арганізаваны наступныя мерапрыемствы:

Тэма тыдня : Да вытокаў спадчыны

Мэта: пашыраць уяўленні пра Беларусь, яе мову, традыцыі і звычаі, жывёльны і раслінны свет

Дні тыдня 

Тэма

Тэма мерапрыемства

Від дзейнасці

Мэта

Удзельнікі

Адказны

Панядзелак

Беларусь мая, сінявокая!

“Беларусь на карце свету”

гутарка

Пашыраць веды пра Беларусь; заахвочваць дзяцей выкарыстоўваць у маўленні словы, якія адлюстроўваюць асабістыя пачуцці (любоў, гордасць, павагу) да роднага краю, паглыбляць веды пра родную вёску.

выхаванцы

выхавацель

Аўторак

Мова родная мая ты.

“Па старонках роднай мовы”

занятак – забава

Вучыць выказваць свае асабістыя меркаванні пры азнаямленні з сучаснымі творамі; замацоўваць уменне апісваць герояў казак, рысы іх характару.

выхаванцы

выхавацель

Серада

Кніга –настаўнік і сябра.

 “Ад кнігі да кнігі”

наведванне выставы ў бібліятэцы

 Фарміраваць у дзяцей уяўленні пра значнасць і ролю кніг у жыцці чалавека; выказваць свае меркаванні пры разгляданні кніг.

выхаванцы

выхавацель

Чацвер

Беларуская народная творчасць.

Цацка.

“Жылі-былі дзед і баба”

гульня-забава

Знаёміць дзяцей з народнай цацкай і яе асаблівасцямі; заахвочваць складаць невялікія апавяданні пра цацку

выхаванцы

выхавацель

Пятніца

Вытокі народнай мудрасці.

Матуліна калыханка

літаратурная забава

Фарміраваць уяўленні аб асаблівасцях беларускага фальклору, яго малых формах; далучаць дзяцей да народных традыцый праз знаёмства з беларускім фальклорам.

выхаванцы

выхавацель

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.